Саша і Сірожа хочуць адправіць у космас самога «прэдседацеля»
- 13.09.2018, 11:56
Народныя героі адказалі беларускім навукоўцам.
Беларускія навукоўцы не выключаюць: гуманоіды ўжо сярод нас. А таму надышоў час выправіць зь візытам у адказ свайго перамоўніка, перадае «Радыё Свабода».
Народныя героі Саша і Сірожа з энтузіязмам падтрымліваюць касьмічны дэсант і нават гатовыя ахвяраваць самім «прэдседацелем».