BE RU EN

Беларус адгадаў вынікі13 футбольных матчаў і здабыў больш за 45 тысяч рублёў

  • 13.09.2018, 11:47

Яго не могуць знайсці.

«Спорт-пары» шукае пераможцу, які дакладна адгадаў зыходы ўсіх 13 матчаў Лігі нацый, піша tut.by.

Пераможцу спатрэбілася зрабіць усяго сем ставак па адным рублі, каб сарваць велізарны джэкпот - 45 573 рубля.

Ён адгадаў зыходы наступных матчаў: Фінляндыя - Вугоршчына, Швайцарыя - Ісландыя, Люксембург - Малдова, Эстонія - Грэцыя, Англія - Гішпанія, Украіна - Славакія, Грузія - Латвія, Балгарыя - Нарвэгія, Данія - Уэльс, Македонія - Арменія, Ліхтэнштэйн - Гібралтар, Кіпр - Славенія і Францыя - Нідэрланды.

Гэта найбуйнейшы здабытак у гісторыі ўсіх спартыўных гульняў кампаніі. Хто гэты шчасліўчык?

Апошнія навіны