BE RU EN

Польшча і Літва наладжваюць больш шчыльныя стасункі

  • 13.09.2018, 10:23

Палітыкі дзвюх краін робяць упор на пытанні бяспекі, а таксама супрацоўніцтва ў рамках NATO і ЕЗ.

На парадку дня польска-літоўскіх перамоў - пытанні рэгіянальнай і сусветнай бяспекі, супрацоўніцтва ў рамках NATO і Еўрапейскага Звязу, а таксама рэалізацыя супольных праектаў у галіне інфраструктуры і энэргетыкі, паведамляе «Радыё Польшча».

Важным пунктам абмеркавання стануць праблемы польскай нацыянальнай меншасці ў Літве. Падчас візіту ў Вільню кіраўнік польскай дыпламатыі возьме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага будынка пасольства Польшчы і Польскага Інстытута.

Міністр Яцэк Чапутовіч таксама будзе ўдзельнічаць у адкрыцці ў літоўскім Сэйме выставы, прысвечанай Радзе дапамогі габрэям «Жэгота» - падпольнай польскай арганізацыі ў акупаванай немцамі Польшчы, якая ратавала ў перыяд Другой сусветнай вайны яўрэяў ад гібелі.

У пачатку верасня на Эканамічным Форуме ў Крыніцы літоўскі прэм'ер быў уганараваны годнасці «Чалавека года» за вялікі ўклад у паляпшэнне літоўска-польскіх дачыненняў.

Апошнія навіны