BE RU EN

МЗС Польшчы падрыхтаваў для прадпрымальнікаў даведнік паводле Brexit

  • 12.09.2018, 20:49

Даведнік паводле Brexit закліканы дапамагчы польскім бізнэсоўцам.

Даступны ў інтэрнэце даведнік паводле брэксіту закліканы дапамагчы польскім бізнэсоўцам падрыхтавацца да магчымых сцэнароў выхаду Вялікабрытаніі са складу Еўрапейскага Звязу, паведамляе «Радыё Польшча».

Паводле звестак польскага міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналогій, цяпер больш за 5,7 тысяч польскіх кампаній экспартуюць тавары і паслугі ў Вялікабрытанію.

Брэксіт можа, аднак, на практыцы закрануць больш польскіх прадпрымальнікаў, перш за ўсё падрадчыкаў брытанскіх кампаній. Віцэ-міністар прадпрымальніцтва і тэхналогій Марцін Ацэпа падкрэслівае, што Вялікабрытанія з'яўляецца для Польшчы адным з найважнейшых гандлёвых партнёраў:

«Вялікабрытанія з'яўляецца для Польшчы трэцім па велічыні рынкам збыту тавараў і паслуг. Займае другое месца па імпарту сельгаспрадукцыі з Польшчы. Нашай краінай зафіксавана станоўчае сальда таваразвароту, аб'ёмы якога за першыя 6 месяцаў гэтага года склалі 4 млрд еўраў».

Паводле афіцыйных звестак, цяпер у Вялікабрытаніі працуе блізу 40 тысяч польскіх фірмаў.

Нагадаем, перамовы паміж Лонданам і Брусэлем па брэксіту пачаліся ў чэрвені 2017 года. Бакі ўзгаднілі дату выхаду Вялікабрытаніі са складу ЕЗ - 29 сакавіка 2019 года. У канцы гэтага года брытанскі парламент павінен адобрыць пагадненне аб канчатковых умовах брэксіту.

Апошнія навіны