BE RU EN

У лесе пад Берасцем застрэліўся міліцыянт

  • 12.09.2018, 19:10

Інфармацыю аб надзвычайным здарэнні пацвердзілі афіцыйныя структуры.

Супрацоўніка крымінальнага вышуку Маскоўскага РАУС Берасця сёння блізу 15:00 знайшлі ў лесе пад Берасцем з агнястрэльнай ранай.

Пра гэта з уласных крыніц даведаўся журналіст «Первого региона».

Прэс-служба УУС Берасцейскага аблвыканкама пацвердзіла выданню інфармацыю пра самагубства.

Цяпер праваахоўнікі праводзяць праверку інцыдэнту, каб высветліць прычыны здарэння.

Афіцыйнага паведамлення прэс-службы МУС паводле гэтай справы яшчэ не было.

Апошнія навіны