BE RU EN

Іван Маеўскі: У Лізе нацый усё залежыць ад нас

  • 12.09.2018, 19:02

Паўабаронца нацыянальнай каманды ў Беларусі падвёў вынік матчу з Малдовай (0:0).

- Баявы матч. Пасля 0:4 ад Люксембурга, Малдова хацела рэабілітавацца дома. Было шмат барацьбы, абедзве каманды не хацелі саступаць. 0:0 - больш-менш заканамерны вынік.

- Вы практычна адзінцом трымалі ўсю апорную зону. Цяжка было?

- Праблем з аб'ёмам працы не было. Я прывык да гэтай пазіцыі, у клубе гуляю такім жа чынам. Да таго ж была ўзаемазамяняльнасць.

- Чаго бракавала для гола?

- Не выстарчыла ўдачы наперадзе. Нядрэнныя моманты былі. Дзесьці падвяла рэалізацыя. Яшчэ чатыры туры наперадзе. У Лізе нацый усё залежыць ад нас, - цытуе Маеўскага «Трибуна».

Нагадаем, пасля двух тураў нацыянальная каманда Беларусі займае другое месца ў сваёй групе, набраўшы 4 балы. Лідаруе Люксембург, які атрымаў дзве перамогі ў дзвюх сустрэчах.

Апошнія навіны