BE RU EN

Лукашэнка баіцца, што ўлада выслізне

  • 11.09.2018, 12:22

Праз страх перад народнымі пратэстамі дыктатар будзе нарошчваць цяжар дзяржаўнай запазычанасці.

Пасля некалькіх гадоў перамоў Міжнародны валютны фонд адмовіўся ад праграмы супрацоўніцтва з Беларуссю.

Са слоў кіраўніка Мінфіна Максіма Ермаловіча, стораны не дамовіліся аб тэрмінах правядзення рэформаў.

Чаму напраўду Лукашэнкуне задавальняе праграма структурных рэформаў МВФ, журналісты zautra.by запыталіся ў экспэртаў.

Прычына 1: Неабходнасць прызнаць свае памылкі

Галоўнае пытанне, якое стала каменем спатыкнення ў перамовах, зусім не тыя рэформы, якія закранаюць насельніцтва, а пастаўленая задача развязваць праблему неэфектыўных дзяржпрадпрыемстваў, падкрэсліваюць экспэрты. МВФ патрабуе, каб на першым этапе былі падзеленыя хоць бы функцыі валодання і кіравання дзяржпрадпрыемствамі.

- Аляксандр Лукашэнка супраць рэфармавання дзяржсектара з той жа прычыны, што рэформы дзяржсектара фактычна будуць азначаць змену беларускай сацыяльнай мадэлі, якая цяпер з'яўляецца аптымальнай для ўтрымання ўлады, - перакананы палітолаг Валер Карбалевіч.

Рэфармаванне дзяржсектара патрабуе прызнання таго, што эканамічная мадэль, якую наладжвалі ў Беларусі 25 гадоў, зазнала крах, што яна гранічна неэфектыўная і трэба было рабіць усё па-іншаму, прычым рабіць гэта яшчэ ўчора, адзначае старэйшы аналітык Альпары Вадзім Ёсуб.

- Няма ва ўладаў палітычнай волі ўзяць і сказаць, што мы рабілі няправільна і трэба было рабіць усё наадварот, - кажа эканаміст.

Прычына 2: Усялякія тэрміны ўладзе не выгадныя

Менск не сышоўся з МВФ наконт тэмпаў правядзення рэформ, бо беларуская старана хацела б, каб гэтыя тэмпы былі нулявымі, мяркуе Вадзім Ёсуб.

- Перакладаючы на звычайную мову: хацелася б нічога ў гэтым кірунку не рабіць. Размовы пра тое, што ў беларускай стараны і МВФ ёсць прынцыповая згода наконт таго, якія рэформы патрэбныя, але мы не згодныя толькі з тэмпамі іх правядзення, ідуць ужо 2,5-3 гады, - тлумачыць эканаміст.

Пераўтварэнні ў эканоміцы адбываюцца і будуць прадаўжацца, проста ў больш расцягнутым выглядзе, запэўнівае беларускае кіраўніцтва. Але змены ў кіраванні дзяржсектарам нават не вызначаюцца.

- За той час, калі, мяркуючы з рыторыкі ўладаў, ёсць прынцыповая згода з МВФ, у пытаннях неэфектыўных дзяржпрадпрыемстваў не зроблена нічога. Чыста фармальна было прынята некалькі ўказаў аб рэструктурызацыі запазычанасці. Была б справа толькі ў тэмпах пераўтварэнняў і была б ва ўладаў сапраўды згода развязваць праблему дзяржкампаній, у апошнія гады мы бачылі, што хоць нешта робіцца, - адзначае экспэрт.

Прычына 3: Асцярога давесці беларусаў да народных хваляванняў

Праблема тэмпаў пераўтварэнняў звязана з сацыяльным і палітычным аспектам - прыняцце непапулярных у насельніцтва пастаноў можа адбіцца на рэйтынгу цяперашняй улады.

Хоць, як паказваюць даследаванні, большасць беларусаў - прыхільнікі рынкавай эканомікі. І яны з большай імавернасцю лаяльна паставіліся б да эканамічных рэформаў.

Пры гэтым эканамісты адзначаюць, што грошы МВФ былі б дарэчы, улічваючы, што найбліжэйшыя гады Беларусі трэба вярнуць нямала запазычаных сродкаў. Дзяржаўная завінавачанасць ужо дасягнула 16,5 мільярдаў даляраў. З 2019 да 2025 на яе пагашэнне краіна выдаткуе больш за 23 мільярды даляраў.

- Грошы МВФ цяпер былі б карысныя, тым больш яны самыя доўгія і танныя з пункту гледжання стаўкі, і пры гэтым самыя карысныя. Але відавочна, што ў нас на покуць ставіцца фальшывае разумеецца палітычнай стабільнасці. Гэта значыць, наколькі б пытанне ні было важнае, калі яно ідзе ў разрэз з уяўленнямі правадыра дзяржавы аб тым, што нам трэба, на ім можна ставіць крыж, - прызнае Вадзім Ёсуб.

Апошнія навіны