Сіноптыкі: У пачатку тыдня чакаецца пераменлівае надвор'е
- 10.09.2018, 11:28
Кароткі прагноз на тры дні.
У панядзелак 10 верасня па ўсёй Беларусі прагназуецца сярэдне цёплая тэмпература паветра – ад +19°C да +23°C у дзённы час. Летняя спёка, якая вярнулася на мінулых выходных, паступова адступіць. Дажджы ў гэты дзень пройдуць у Гомелі, Гародні і Берасці, піша «Салідарнасць».
У аўторак 11 верасня ва ўсходніх і заходніх рэгіёнах краіны прадоўжацца кароткачасовыя дажджы, а тэмпература застанецца на ранейшым узроўні.
У сераду 12 верасня адбудзецца змена надвор'я: у Менску крыху пацяплее – тэмпература паднімецца да +21... +23°C днём. А вось у Магілёве, наадварот, пахаладае – сіноптыкі прагназуюць цалкам восеньскае надвор'е з тэмпературай у раёне +18... +19°C. У Віцебску ў гэты дзень чакаюцца вялікія дажджы і навальніцы.