BE RU EN

Аляксандра Сасновіч упершыню ўвайшла ў топ-30 рэйтынгу WTA

  • 10.09.2018, 10:23

Жаночая тэнісная асацыяцыя апублікавала новы штотыднёвы рэйтынг.

Беларускія спартоўкі ў ім значна палепшылі свае пазіцыі, паведамляе «Еўрарадыё».

Аляксандра Сасновіч у рэйтынгу WTA ўзнялася з 33-й пазіцыі на 30-ю, у яе 1485 балаў. Сасновіч упершыню ў сваёй спартовай кар'еры займае такое высокае месца ў сусветным рэйтынгу.

Арына Сабаленка захавала за сабой 20-е месца, маючы 2320 балаў.

Вікторыя Азаранка паднялася адразу на 18 пазіцый і займае цяпер 61-е месца. У яе 951 бал.

Таксама ў першую сотню ўваходзіць Вера Лапко. У параўнанні з мінулым тыднем яна паднялася на 8 пазіцый і займае цяпер 64-е месца.

Апошнія навіны