BE RU EN

У Купалаўскім тэатры звольніўся дырэктар

  • 10.09.2018, 10:06

Павел Палякоў быў генеральным дырэктарам Купалаўскага тэатра з 2009 года.

Стала вядома, што Павел Палякоў, які апошнія гады быў генеральным дырэктарам, падаў заяву аб звальненні.

Гэтую інфармацыю nn.by пацвердзіў адзін з намеснікаў дырэктара Іосіф Турко:

«Так, Павел Іванавіч напісаў заяву і сыходзіць. Пакуль ягоныя абавязкі часова выконвае Рыгор Лапавок. Хто будзе гендырэктарам далей – пастановіць Міністэрства культуры, пакуль нам пра гэта невядома».

Павел Палякоў быў генеральным дырэктарам Купалаўскага тэатра з 2009 года, ён прыйшоў туды амаль адначасова з мастацкім кіраўніком Міколам Пінігіным, які замяніў Валерыя Раеўскага. Да 2009-га Палякоў займаў пасаду дырэктара ў Тэатры юнага гледача.

Многія культурныя дзеячы называюць яго «найлепшым тэатральным дырэктарам у Беларусі».

Апошнія навіны