Названыя самыя папулярныя аўтамабілі ў Еўропе
- 8.08.2018, 21:17
Складзены рэйтынг самых прадаваных аўтамабіляў на еўрапейскім рынку ў першай палове 2018 года.
Незалежная кансалтынгавая фірма Focus2move, якая спецыялізуецца на аўтамабільнай галіне, апублікавала рэйтынг самых прадаваных аўтамабіляў на еўрапейскім рынку ў першай палове 2018 года, паведамляе newsru.co.il.
Лідарам рэйтынгу стаў Volkswagen Golf. У студзені-чэрвені еўрапейскія аўтадылеры рэалізавалі 291.520 аўтамабіляў гэтай мадэлі, што на 6,4% больш, чым годам раней.
Другое месца ў спісе дасталася кампактнаму хэтчбеку Renault Clio з 207.114 прададзенымі аўтамабілямі (+ 2,6%), на трэцім месцы яшчэ адна мадэль брэнда Volkswagen - Polo (203.247; -1,4%).
Самыя прадаваныя аўтамабілі ў Еўропе ў першай палове 2018 года
1. Volkswagen Golf (291.520; + 6,4%)
2. Renault Clio (207.114; + 2,6%)
3. Volkswagen Polo (203.247; -1,4%)
4. Ford Fiesta (162.180; -1,4%)
5. Volkswagen Tiguan (159.529; + 8,9%)
6. Nissan Qashqai (156.456; + 1,0%) Opel Corsa (141.857; -7,6%)
7. Skoda Octavia (146.174; + 8,2%)
8. Peugeot 208 (135.736; + 1,5%)
9. Ford Focus (133.282; -2,8%)
10. Citroen C3 (123.196; -1,6%)