BE RU EN

Беларускія лесарубы перамаглі на чэмпіянаце свету ў Нарвегіі

  • 6.08.2018, 20:31

У спаборніцтвах удзельнічалі прадстаўнікі 27 краін.

Беларуская нацыянальная каманда вальшчыкаў у асобе Валерыя Дуровіча, Сяргея Шкудрова і Віктара Зарэмбы перамагла ў Чэмпіянаце свету лесарубаў, які нядаўна адбыўся ў Нарвегіі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясгаса.

Спаборніцтвы праходзілі з 2 да 5 жніўня ў Лілехамеры. У іх бралі ўдзел 123 спартсмены.

Беларуская каманда пад кіраўніцтвам намесніка начальніка ўпраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Мінлясгаса Уладзіміра Шута ў камандным заліку набрала 4879 балаў, на 19 балаў апярэдзіўшы спаборнікаў з Нямеччыны.

Беларускія вальшчыкі ўжо перамагалі ў ЧС лесарубаў. У 2016 годзе нацыянальная каманда першы раз у гісторыі здабыла ганаровы тытул.

Апошнія навіны