BE RU EN

ФБР ЗША затрымала чатырох грамадзян РФ

  • 6.08.2018, 19:20

Грамадзян РФ падазраюць у адмыванні грошай і змове.

Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР) ЗША затрымала чатырох грамадзян Расеі, паведаміла Генконсульства Расеі ў Нью-Ёрку на сваёй старонцы ў Facebook, паведамляе РБК.

Паводле звестак дыпмісіі, затрыманых падазраюць у адмыванні грошай і змове з мэтай махлярства.

Двое з чатырох расейцаў знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе, адзін - у Нью-Ёрку, куды быў этапаваны пасля затрымання ў Бостане, месцазнаходжанне яшчэ аднаго чалавека цяпер высвятляецца, дадалі ў Генконсульстве.

Апошнія навіны