BE RU EN

Магутны выбух у Балонні: два чалавекі загінулі, 55 атрымалі раненні

  • 6.08.2018, 19:10

Сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Балонні.

У панядзелак, 6 жніўня, у выніку серыі выбухаў на шашы ў раёне аэрапорта Балонні загінулі два чалавекі, 55 атрымалі раненні, паведамляе nv.ua са спасылкай на ANSA).

Паводле папярэдніх звестак, некаторыя з пацярпелых атрымалі раненні ад рассыпаных з месца выбухаў абломкаў.

На аўтастрадзе адбылося ДТЗ з удзелам грузавіка-цыстэрны, які перавозіў гаручыя рэчывы. У выніку ДТЗ і выбуху, які рушыў услед, часткова абвалілася эстакада, агонь распаўсюдзіўся на прыпаркаваныя паблізу аўтамабілі.

Апошнія навіны