BE RU EN

У Крыме ля муралу з Пуціным намалявалі Сянцова і Кольчанку

  • 6.08.2018, 18:32

На выяве Сянцоў і Кольчанка стаяць разам за кратамі.

У той жа дзень малюнак палітвязняў украінцаў зафарбавалі.

У акупаваным Сімферопалі пад муралам з выявай прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з’явілася выява палітвязняў у РФ украінцаў Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанкі. Фотаздымак апублікаваны 6 жніўня ў Facebook-групе Save Oleg Sentsov.

Выява з'явілася пад муралам з выявай Пуціна і надпісам: «Крым - гэта наш агульны здабытак», непадалёк ад будынка паштамта. На малюнку Сянцоў і Кольчанка стаяць разам за кратамі. Таксама быў зроблены надпіс: «Маўчы, а то атрымаеш пакаранне!»

ФОТА: FACEBOOK.COM/SAVESENTSOV

Як паведамляе «Крым.Реалии», у той жа дзень малюнак палітвязняў украінцаў зафарбавалі.

30 ліпеня паведамлялася, што на фасадзе будынка мэрыі Парыжа размясцілі фота ўкраінскага палітвязня Сянцова. Мэр Парыжа Анн Ідальга заклікала вызваліць Сянцова.

Апошнія навіны