BE RU EN

Амерыканка спакусілася на онлайн-казіно падчас працы і выйграла мільёны

  • 6.08.2018, 16:43

Жыхарка ЗША зрабіла стаўку ўсяго на $2.

Жыхарка амерыканскага штата Нью-Джэрсі атрымала рэкордны выйгрыш у інтэрнэт-казіно штата. Пра гэта паведамляе выданне USA Today (пераклад - lenta.ru).

Зрабіўшы стаўку 2 даляры ў онлайнавым аналагу слот-машыны, яна выйграла 287 945 даляраў (18,3 мільёна рублёў). Гэта самы буйны выйгрыш у гісторыі інтэрнэт-казіно штата Нью-Джэрсі.

Жанчына, якая аддала перавагу захаваць ананімнасць, прынадзілася да азартных гульняў у інтэрнэце ў студзені гэтага года. Яна сцвярджае, што гуляла на працы падчас селектарнай нарады і ледзь не ўскрыкнула, калі даведалася пра перамогу.

Апошнія навіны