BE RU EN

400 «спартанцаў» Каліноўскага

  • 6.08.2018, 9:53

Адкрыццё народнага мемарыяла пад Лідай перарасло ў свята «вяртання імёнаў» герояў.

Пад Лідай учора ўрачыста адкрылі народны помнік паўстанцам 1863 года. Удзельнікі зачыталі больш за 400 імёнаў удзельнікаў паўстання з Лідскага павета, святары асвяцілі мемарыял, паведамляе сайт pyx.by.

«Такія мерапрыемствы трэба праводзіць, каб памятаць гераічныя падзеі нашай гісторыі», - упэўнены адзін з арганізатараў, актывіст Сяргей Пантус.

«Наступным крокам будзе дамагчыся ад уладаў прызнання помніка», - адзначыў актывіст БНК Валерый Мінец.

Фото: Siarhej Pantus
Фото: Siarhej Pantus

Апошнія навіны