BE RU EN

50 тысяч чалавек ушанавалі памяць Кулінковіча на «Року за баброў»

  • 5.08.2018, 10:44

На фэсце былі паднятыя бел-чырвона-белыя сцягі.

50 тысяч чалавек сабралася пад Менскам на аэрадроме Баравая на музычны фэст «Рок за баброў», паведамляе nn.by.

У сваім выступе Сяргей Міхалок ушанаваў памяць Аляксандра Кулінковіча і выканаў песню «Заапарк» Ягора Летава.

ФОто: nn.by

Падчас выканання «Воінаў святла» людзі ўзнялі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

ФОто: nn.by

Гэта ўжо 11-ы фэст «Рок за баброў». Колькасць наведвальнікаў, як паведамлялі арганізатары, вырасла ўдвая ў параўнанні з мінулым годам.

Апошнія навіны