BE RU EN

Дэмакратычная партыя ЗША заклікала сваіх чальцоў адмовіцца ад кітайскіх смартфонаў

  • 4.08.2018, 15:28

У смартфонах ZTE і Huawei могуць быць шпіёнскія праграмы.

Нацыянальны камітэт Дэмакратычнай партыі ЗША папярэдзіў сваіх кандыдатаў, якія будуць удзельнічаць у лістападаўскіх прамежкавых выбарах у Кангрэс, не выкарыстоўваць кітайскія смартфоны ZTE і Huawei.

Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на высокапастаўленую крыніцу ў партыі.

Паводле звестак тэлеканала, такое папярэджанне было разасланае камітэтам пасля таго, як ён даведаўся пра планы партыі закупіць тэлефоны фірмы ZTE для сваіх супрацоўнікаў.

"Вельмі важна, каб супрацоўнікі партый і выбарчых кампаніяў не выкарыстоўвалі прылады ZTE або Huawei, нават калі кошт іхні нізкі або яны дастаюцца бясплатна", – паведаміў у папераджальным рассыланні кіраўнік службы бяспекі камітэта Боб Лорд.

Апошнія навіны