BE RU EN

Названае самае прыдатнае для спякоты віно

  • 3.08.2018, 11:24

Высвятляецца, што ў гарачае надвор'і карысны не кожны гатунак гэтага напою.

Галоўны пазаштатны псіхіятр-нарколаг міністэрства аховы здароўя Расеі Яўген Брун распавёў, якое віно лепш ужываць у спякоту. Сваёй парадай ён падзяліўся з агенцтвам РІА «Новости».

Паводле ягоных сцвярджэнняў, разведзенае напалову вадой белае віно спатольвае смагу і не чыніць сур'ёзнай шкоды здароўю падчас спякоты, тады як чырвонае віно «цяжэйшае праз фарбавальнікі, скурку, костачкі ад вінаграду, цукар, таніны і флаваноіды». Пры гэтым Брун яшчэ раз адзначыў важнасць разбаўлення віна вадой.

У сваю чаргу, кардыёлаг Яўген Восіпаў лічыць, што ў кожным выпадку спіртныя напоі ў спякоту не карысныя, і варта абмяжоўвацца 50 грамамі напою незалежна ад колеру віна.

Апошнія навіны