BE RU EN

Telegram будзе выдаваць уладам звесткі тэрарыстаў

  • 28.08.2018, 14:18

Мэсэнджар абнавіў палітыку прыватнасці.

Згодна з новымі правіламі, сэрвіс можа перадаць некаторыя звесткі карыстальнікаў уладам пры наяўнасці дакумента з суду.

«Калі Telegram атрымае судовую пастанову (court order) з пацвярджэннем таго, што вас падазраюць у тэрарыстычнай дзейнасці, мы можам раскрыць ваш IP-адрас і нумар тэлефона адпаведным органам», - гаворыцца ў новай версіі палітыкі прыватнасці.

На гэты момант гэтага не адбылося ні разу. «Калі гэта адбудзецца, мы ўключым гэты выпадак у «справаздачу аб празрыстасці», якая будзе публікавацца два разы на год з адрасам https://t.me/transparency», - пішуць стваральнікі сэрвісу.

Раней Telegram неаднаразова называлі інструментам тэрарыстаў. Адміністрацыя сэрвісу прынцыпова адмаўлялася супрацоўнічаць з урадам якой-небудзь краіны, у Расеі гэта прывяло да блакавання мэсэнджара.

Апошнія навіны