BE RU EN

У Беларусі будуць рэгістраваць гранічныя адпускныя кошты некаторых лекаў

  • 22.08.2018, 21:18

Улады прызналі, што кошты некаторых лекаў былі завышаныя.

Лукашэнка 22 жніўня падпісаў указ №345 «Аб рэгістрацыі коштаў лекавых сродкаў», паведамляе прэс-служба дыктатара.

Дакументам прадугледжанае ўвядзенне ў 2018-2020 гадах механізму абавязковай рэгістрацыі гранічных адпускных коштаў вытворцаў на лекавыя сродкі для лячэння анкалагічных і сардэчна-сасудзiстых захворванняў, паведамляе tut.by.

«Гэтая мера накіраваная на павышэнне эфектыўнасці сістэмы кантролю за фармаваннем коштаў лекавых сродкаў на ўнутраным рынку краіны, а таксама забеспячэнне супастаўнага з сумежнымі дзяржавамі ўзроўню коштаў імпартных лекавых прэпаратаў аднаго гандлёвага наймення», - гаворыцца ў паведамленні.

Намеснік міністра МАРГ Андрэй Картун растлумачыў, што мера накіраваная на зніжэнне колькасці выпадкаў неабгрунтавана высокіх коштаў.

«Вытворцы завышалі кошты. І ў аптэках кошты былі вышэйшыя, чым у суседніх краінах. Гэтая мера накіраваная на зніжэнне колькасці выпадкаў неабгрунтавана высокіх коштаў. Выгады будуць як і для насельніцтва, так і для бюджэту. Многія лекавыя сродкі, якія трапяць пад дзеянне ўказа, закупляюцца за сродкі дзяржаўнага бюджэту. І паводле папярэдніх ацэнак, у некаторых пазіцыях кошты могуць знізіцца да 10%», заявіў ён у эфіры Беларусь 1.

Апошнія навіны