BE RU EN

Чэшскі парламент прызнаў акупацыяй увод войскаў Варшаўскай дамовы 50 гадоў таму

  • 22.08.2018, 21:06

Дакумент, які носіць характар палітычнай заявы, падтрымалі 145 з 156-ці сябраў ніжняй палаты.

Палата дэпутатаў прыняла пастанову, дзе гаворыцца, што тое, што здарылася супярэчыла нормам міжнароднага права. Дакумент, які носіць характар палітычнай заявы, падтрымалі 145 з 156-ці сябраў ніжняй палаты. Ніхто супраць не выказаўся, паведамляе «Эхо Москвы».

У гэтыя дні ў Чэхіі і Славакіі ўспамінаюць падзеі 50-гадовай даўніны. У ноч на 21 жніўня 1968 года ў рэспубліку былі ўведзеныя войскі пяці краін-сябраў Варшаўскай дамовы. У выніку сутыкненняў загінулі 137 грамадзян Чэхаславакіі.

Апошнія навіны