У Вялікабрытаніі загарэўся буйны нафтаперапрацоўчы завод
- 22.08.2018, 20:53
Супрацоўнікі прадпрыемства эвакуяваныя.
У Вялікабрытаніі на нафтаперапрацоўчым заводзе Stanlow (належыць Essar Oil UK) у графстве Чэшыр узнік пажар. Супрацоўнікі прадпрыемства эвакуяваныя, на месцы працуюць пажарныя, паведамляецца на сайце пажарнай службы графства, паведамляе РБК.
У кампаніі Essar Oil UK паведамілі Reuters, што агонь не перашкодзіў працы нафтаперапрацоўкі, усе супрацоўнікі НПЗ у бяспецы, ніхто з іх не пацярпеў. Прычыны ўзгарання ў кампаніі не ўдакладнілі.
На сайце Essar Oil паведамляецца, што на заводзе Stanlow працуюць 900 штатных супрацоўнікаў. НПЗ вырабляе 16% ад усяго маторнага паліва ў Вялікабрытаніі. Штодня там перапрацоўваюць блізу 200 тысяч барэляў нафты.