BE RU EN

Болтан: ЗША хочуць увесці больш жорсткія санкцыі супраць Ірана

  • 22.08.2018, 17:10

Аднаўленне санкцый супраць Тэгерана прынесла адчувальныя вынікі.

Дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан уважае, што аднаўленне эканамічных санкцый у дачыненні да Ірана зрабіла «глыбокі эфект», а адміністрацыя хоча прыняць дадатковыя меры акрамя тых, што дзейнічалі да заключэння ядзернага пагаднення ў 2015 годзе, паведамляе «Голос Америки».

Пагадненне паміж Іранам і шасцю сусветнымі дзяржавамі (ЗША, Вялікабрытаніяй, Нямеччынай, Кітаем, Расеяй і Францыяй), абмежавала ядзерную праграму Ірана ў абмен на зняцце пагібельных для яго эканомікі санкцый.

Як заявіў Болтан у сераду падчас візіту ў Ізраіль, кіраўніцтва ЗША абмяркоўвае з хаўруснікамі, што яшчэ можна зрабіць для аказання «максімальнага ціску» на Іран, у тым ліку далейшыя санкцыі і іншыя меры.

Крытыкі ядзернага пагаднення, у тым ліку прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, уважаюць, што Іран атрымаў занадта шмат і даў у адказ занадта мала, захаваўшы здольнасць працягваць распрацоўку ядзернай зброі.

Апошнія навіны