BE RU EN

Фотафакт: У Горадні ўсталёўваюць люкі з надпісамі на кітайскай мове

  • 22.08.2018, 16:59

Заменай люкаў цяпер займаецца «Горадняводаканал».

З сярэдзіны жніўня прадпрыемстве «Горадняводаканал» пачало замену старых савецкіх люкаў у цэнтры Горадні. Новыя люкі, такія ж як і ў цеплавых сетках, толькі з іншым надпісам, працягнуць усталёўваць да Дня горада, які святкуецца ў трэцюю суботу верасня, піша Hrodna.life.

Першыя пяць новых люкаў «Горадняводаканал» усталюе ў цэнтры Горадні на вуліцы Савецкай. У перспектыве новыя люкі з'явяцца ў парку і ў пешаходных зонах цэнтра горада. Усяго прадпрыемства ўсталюе некалькі дзясяткаў сучасных люкаў.

На новых люках размешчаны герб горада, год першага згадвання пра яго і назву на чатырох мовах. Сярод іх – кітайская мова.

Ідэя замяніць люкі ў Горадні прыйшла кіраўніцтву цеплавых сетак РУП «Горадняэнэрга». Для гэтага быў праведзены конкурс паміж супрацоўнікамі. Гарадскія ўлады ўхвалілі гэтую ідэю. За лета прадпрыемства памяняла амаль усе старыя люкі на новыя. Заменай люкаў цяпер займаецца «Горадняводаканал».

Апошнія навіны