BE RU EN

У Венесуэле курс даляра за дзень вырас у 24 разы

  • 22.08.2018, 16:28

Акрамя таго, у краіне ўводзяць фіксаваныя кошты прадуктаў харчавання.

Цэнтрабанк Венесуэлы афіцыйна абвясціў аб тым, што амерыканская валюта падаражэла ў 24 разы пасля дэнамінацыі. Згодна з курсам, за еўра ў абменніках давядзецца выкласці 68,65 суверэнных балівараў, за даляр - блізу 60. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што адзін суверэнны балівар роўны 100 тысячам дарэформенных балівараў. Калі да дэнамінацыі за даляр давалі 248 тысяч балівараў, цяпер жа курс складае шэсць млн.

Акрамя таго, у краіне ўводзяць фіксаваныя кошты прадуктаў харчавання. Пагадненні ўкладзеныя з 33 галінамі аграпрамысловага комплексу.

Апошнія навіны