BE RU EN

Парашэнка: Украінскае войска будзе адным з самых моцных у Еўропе

  • 22.08.2018, 15:51

Краіна цалкам перабудоўвае ўвесь сектар бяспекі.

Украінскае войска будзе адным з самых моцных у Еўропе, заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 22 жніўня на міжнародным валанцёрска-ветэранскім форуме «Там, дзе мы - там Україна» ў Кіеве, паведамляе карэспандэнт «Гордон».

«Мы цалкам перабудоўваем увесь сектар бяспекі, уключаючы Узброеныя сілы, цалкам пад стандарты NATO. І галоўны мэсэдж, які я прывёз з саміту NATO... - дзверы NATO для Украіны адчыненыя, што б там ні казала Расея. І ключавы мэсэдж для Расеі: вы не зможаце спыніць еўраатлантычную інтэграцыю нашай дзяржавы», - заявіў Парашэнка.

З ягоных слоў, дасягнуць гэтых мэтаў дапаможа закон аб нацбяспецы.

«Наперадзе яшчэ вельмі шмат працы, і дакладна лёгка не будзе нікому. Нічога гэтага я абяцаць не буду, але наша войска будзе адным з самых моцных у Еўропе, бо ўкраінцы на сёння цвёрда ведаюць, за што яны ваююць», - дадаў кіраўнік дзяржавы. 21 чэрвеня Вярхоўная Рада прыняла законапраект №8068 аб нацыянальнай бяспецы, які вызначае паўнамоцтвы дзяржаўных органаў у сферах нацбяспекі і абароны.

У дакуменце пазначана, што фундаментальнымі нацыянальнымі інтарэсамі Украіны з'яўляюцца інтэграцыя ў еўрапейскую прастору, сяброўства ў Еўрапейскім Звязе і NATO. Саміт NATO праходзіў 11-12 ліпеня ў Брусэлі. 11 ліпеня была апублікаваная дэкларацыя краін Альянсу, у якой, дарэчы, краіны вітаюць імкненне Украіны стаць сябрам Альянсу.

У NATO адзначылі «значны прагрэс» Украіны ў галіне правядзення рэформаў. Акрамя гэтага, краіны Альянсу заклікалі РФ вывесці войскі з тэрыторыі Данбаса і асудзілі незаконную анэксію Крыма.

Апошнія навіны