BE RU EN

Генадзь Фядыніч: Нельга забараніць людзям рэалізаваць іх права

  • 22.08.2018, 15:18

У дзень вынясенне прысуду паводле «справы прафзвязаў» актывісты збяруцца каля адміністрацыі Лукашэнкі.

Лідар незалежнага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў praca-by.info ініцыятыву актывістаў падаць асабістыя звароты ў адміністрацыю Лукашэнкі.

- На сайце прафзвязу РЭП з'явілася інфармацыя аб тым, што 24 жніўня, перад абвяшчэннем прысуду, актывісты прафзвязу збіраюцца падаць асабістыя звароты ў адміністрацыю Лукашэнкі. Якая мэта гэтай ініцыятывы і ў якой форме гэта пройдзе?

- Я пра гэтую падачу заяў даведаўся толькі ўчора. Гэта асабістая ініцыятыва актывістаў прафзвязу РЭП. Вядома, я не магу людзям забараніць або дазволіць падаваць заявы ў адміністрацыю Лукашэнкі: гэта іх права. І гэтае права павінна быць рэалізаванае: усіх ахвотных пісьмова звярнуцца павінны прыняць і іх заявы зарэгістраваць. Калі людзі збяруцца - а дзясятай раніцы, а палове дзясятай, аб адзінаццатай - я не ведаю, гэта іх права. І асобна хачу сказаць, асабліва супрацоўнікам праваахоўных органаў: калі вы спрабуеце прадставіць гэта як несанкцыянаваную акцыю, як сход ці мітынг - у вас не выйдзе: нельга перашкаджаць людзям, якія хочуць рэалізаваць сваё права. Ніякім масавым мерапрыемствам гэта не з'яўляецца.

Апошнія навіны