BE RU EN

ВМС Брытаніі перахапілі расейскі фрэгат у Ла-Маншы

  • 22.08.2018, 12:00

У аперацыі ўдзельнічалі мінны тральшчык HMS Hurworth і гелікаптэр Wildcat HMA2.

ВМС Брытаніі сачылі за адным з самых новых расейскіх вайсковых караблёў падчас праходжання Ла-Маншам.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ВМС Брытаніі.

"Фрэгат "Адмірал Макараў" стаў апошнім суднам, за якім пільна сачылі брытанскія сілы ў Ла-Маншы гэтага лета", - гаворыцца ў паведамленні.

Фрэгат далучыўся да расейскага флоту ў канцы мінулага года.

Як адзначаецца, за перамяшчэннем фрэгата сачылі мінны тральшчык HMS Hurworth і гелікаптэр Wildcat HMA2.

Як паведамлялася, у пачатку жніўня брытанскі эсмінец HMS Diamond суправаджаў два расейскія вайсковыя караблі падчас іх праходжання праз Ла-Манш.

Апошнія навіны