BE RU EN

Навукоўцы знайшлі нечаканую карысць алкаголю

  • 22.08.2018, 11:29

У даследаваннях узялі ўдзел 35 132 чалавекі.

Ужыванне алкаголю ў сярэдніх колькасцях скарачае рызыку сэрцава-судзiнных захворванняў. Пра гэта сцвярджаюць даследчыкі ўніверсітэцкага каледжа Лондана і Кэмбрыджскага ўніверсітэта, піша segodnya.ua.

Навукоўцы вывучылі звесткі, атрыманыя падчас доследаў, у якіх агулам узялі ўдзел 35 132 чалавекі. Быў ацэнены ўзровень ўжывання спіртных напояў, пры гэтым сярэдняй дозай лічыліся 168 грамаў этанолу на тыдзень для мужчын і 112 грамаў этанолу на тыдзень для жанчын. Цягам усяго перыяду назіранняў было зарэгістравана 1 718 выпадкаў (4,9 адсотка ад усяго ліку паддоследных) каранарнай хваробы сэрца (КХС), прычым памерлі 325 чалавек.

Высветлілася, што часцей за ўсё ад сэрцава-судзiнных захворванняў пакутавалі тыя, хто перастаў піць (захворванне ў групе - 6,1 адсотка). У меншай ступені пацярпелі тыя, хто ўжываў алкаголь у сярэдніх колькасцях (захворванне - 3,8 адсоткі, смяротнасць - 0,6 адсотка).

Аднак навукоўцы адзначаюць, што значная розніца назіралася толькі ў жанчын старэйшых за 55 гадоў. Акрамя таго, падвышэнне імавернасці хваробы можа тлумачыцца зменамі ў ладзе жыцця, якія цягнуць за сабой дадатковыя рызыкі.

Апошнія навіны