BE RU EN

Латвія і Эстонія маюць намер спагнаць з РФ шкоду за савецкую акупацыю

  • 21.08.2018, 20:29

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністраў юстыцыі абедзвюх краін.

Латвія і Эстонія разглядаюць магчымасць вылучыць патрабаванне да РФ аб спагнанні шкоды як правапераемніцы СССР за савецкую акупацыю.

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністраў юстыцыі абедзвюх краін, падпісанай пасля сумеснага пасяджэння ўрадаў Эстоніі і Латвіі і распаўсюджанай прэс-службай Міністэрства юстыцыі Эстоніі, паведамляе ERR.

Міністры падкрэслілі важнасць захавання памяці пра людскія страты праз савецкую акупацыю, і вывучэння магчымасцяў вылучыць патрабаванне аб кампенсацыі шкоды да Расейскай Федэрацыі як правапераемніцы Савецкага Саюза.

Міністр юстыцыі Эстоніі Урмас Рэйнсалу азнаёміў свайго латвійскага калегу з юрыдычным даследаваннем магчымых далейшых крокаў у гэтым пытанні з пункту гледжання міжнароднага права.

Кіраўнік латвійскага міністэрства Дзінтарс Разначс, у сваю чаргу, азнаёміў Рэйнсалу з магчымымі захадамі, якія могуць быць зроблены ў гэтым пытанні на ўзроўні ААН.

Апошнія навіны