BE RU EN

Азаранка пачне турнір у кітайскім Ухань з асноўнай сеткі

  • 21.08.2018, 20:03

Беларуская тэнісістка атрымала wild card на турнір у Кітаі.

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка атрымала wild card у асноўную сетку прадстаўнічага турніру ў кітайскім Ухань, які пройдзе з 23 да 29 верасня.

Пра гэта паведамляе афіцыйны «Твітэр» спаборніцтваў.

Беларуска выступала на гэтым турніры адзін раз, у 2015 годзе, і тады саступіла ў другім коле.

Апошнія навіны