BE RU EN

Экс-міністра абароны Арменіі абвясцілі ў міжнародны вышук

  • 21.08.2018, 16:56

Паведамляецца, што ён знаходзіцца ў Расеі.

Былога міністра абароны Арменіі Мікаэла Аруцюняна абвінавачваюць у зрынанні канстытуцыйнага ладу ў сакавіку 2008 года. Тады, пасля прэзідэнцкіх выбараў, людзі выйшлі на вуліцы Ерэвана. Супраць іх была ўжытая баявая зброя, загінулі 10 чалавек, паведамляе «Эхо Москвы».

Паводле гэтай жа справы суд раней арыштаваў былога прэзідэнта Арменіі Роберта Качарана. Як удакладняецца, Аруцюнян абвешчаны ў вышук не па лініі Інтэрпола. На словы журналістаў пра тое, што былы міністр цяпер знаходзіцца ў Расеі, начальнік паліцыі Арменіі Валерый Асіпян заявіў, што сілавыя структуры ведаюць пра месцазнаходжанне Аруцюняна не болей за прэсу.

Апошнія навіны