BE RU EN

Андрэй Стрыжак: Давайце пакажам, што нас шмат і мы салідарныя

  • 21.08.2018, 14:08

У пятніцу будзе абвешчаны прысуд паводле «справы прафзвязаў».

Пра гэта намеснік старшыні Гомельскага прафкама РЭП Андрэй Стрыжак напісаў у «Фэйсбуку»:

- Праз тры дні мы даведаемся, наколькі «сляпая» і бесстаронняя наша Феміда ў «справе прафзвязаў». Ніякіх ілюзій аб незалежнасці суда я не маю, аднак, агульная строгасць прысуду залежыць ад шматлікіх фактараў - жадання ці нежадання ўладаў пагаршаць канфлікт з міжнароднай прафсаюзнай супольнасцю, пагаршаць свой імідж у вачах заходніх партнёраў, ад рэакцыі супольнасці ўнутры краіны.

Апошняе - наша частка адказнасці. Прыходзьце на Сямашкі, 33 а 12.00, 24.08, каб паказаць што нас шмат і мы салідарныя. Буду чакаць усіх.

Апошнія навіны