BE RU EN

Па палацы прэзідэнта Афганістана нанеслі ракетны ўдар

  • 21.08.2018, 11:46

Абстраляны дыпламатычны квартал Кабула.

Баевікі выпусцілі некалькі ракет па дыпламатычным квартале Кабула падчас выступу прэзідэнта Афганістана Ашраф Гані з нагоды мусульманскага свята.

Пра гэта паведамляе BBC.

Прэзідэнт Гані рабіў тэлезварот з нагоды Курбан-Байрама, і ў той момант пачуліся гукі выбухаў, некаторыя з іх - ля прэзідэнцкага палаца.

Паведамляецца, што над акругай Рака Хана бачныя аблокі дыму і гелікаптэры.

Ніякай інфармацыі аб загінулых або параненых у выніку нападу пакуль няма.

Два дні таму Гані заявіў аб "ўмоўным спыненні агню" з талібамі, якое павінна было распачацца 20 жніўня і доўжыцца тры месяцы ў выпадку згоды "Талібану".

Але талібы паабяцалі працягваць напады на ўрадавыя сілы і замежных хаўруснікаў.

Апошнія навіны