BE RU EN

У цэнтры Менска згарэў грузавік

  • 20.08.2018, 16:24

Спецыялісты высвятляюць прычыну пажару.

Пра здарэнне паведаміў намеснік начальніка МНС Менска Віталь Дэмбоўскі ў сваім асабістым запісе. НЗ здарылася ў панядзелак, 20 жніўня, блізу 15 гадзін на скрыжаванні вуліц Казлова і Платонава. Згарэў грузавік. Спецыялісты высвятляюць прычыны пажару, паведамляе kp.by.

- Асабіста я маю (і ўсім раю) у аўтамабілі парашковы вогнетушыцель на пяць кілаграм, баваўняныя пальчаткі, каб адкрыць капот і сарваць клемы. І ўсім раю. Гарантыя таго, што пры правільным рэагаванні ачаг за тры хвіліны не будзе роўны плошчы аўтамабіля, - напісаў спецыяліст.

Апошнія навіны