BE RU EN

У Менску каля ГЦ Dana Mall адбыўся пажар

  • 20.08.2018, 12:22

Гэта ўжо не першы пажар каля гандлёвага цэнтра.

У Менску каля гандлёвага цэнтра Dana Mall недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі ўдзень 19 жніўня адбыўся пажар, піша euroradio.fm.

Відэа з'явілася ў сацсетках. Узгаранне было на пляцоўцы для смецця, яго хутка ліквідавалі выратавальнікі.

Тэлеканал ОНТ адзначае, што пацярпелых не было, а аб'екту былі прычыненыя мінімальныя страты.

Падобнае ж здарэнне адбылося ў красавіку, там гарэў кантэйнер са смеццем (гл. другое відэа).

Апошнія навіны