BE RU EN

Джокавіч стаў першым тэнісістам, які перамог на ўсіх дзевяці «Мастэрсах»

  • 20.08.2018, 11:50

Серб сабраў усю калекцыю «Мастэрсаў», падолеўшы Федэрэра ў фінале турніру ў Цынцынаці.

Дзясятая ракетка свету Новак Джокавіч, у фінале Цынцынаці падолеў другую, Роджэра Федэрэра, 6:4, 6:4, стаў першым гульцом, які перамагаў на ўсіх дзевяці турнірах серыі «Мастэрс», піша «Прессбол».

Чэмпіён «Уімблдона» перамог у першым «Мастэрс» за два гады,ён 31-ы, і саступае паводле гэтага паказчыку толькі Рафаэлю Надалю (33).

У асабістым супрацьстаянні з 37-гадовым швайцарцам, сяміразовым чэмпіёнам Цынцынаці, Джокавіч выйшаў наперад 24-22, атрымаўшы трэцюю перамогу запар.

Апошнія навіны