BE RU EN

Румас: Рэвалюцыйных разваротаў чакаць не варта

  • 20.08.2018, 11:27

Новы прэм'ер-міністр пацвердзіў чаканні беларусаў: з цяперашняй уладай зменаў у краіне чакаць не варта.

У панядзелак, 20 жніўня, супрацоўнікам апарата Саўміна прадставілі новы склад урада. Зрабіла гэта кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава.

Перад прысутнымі выступіў новы прэм'ер-міністр Сяргей Румас. Як інфармуе БелТА, ён падзякаваў Лукашэнку за давер і адзначыў, што пачынаецца «самы адказны этап» ў ягоным жыцці.

«Не варта чакаць нейкай рэвізіі гэтых прынятых пастаноў [урадам Андрэя Кабякова] альбо рэвалюцыйных разваротаў», - заявіў Румас.

Апошнія навіны