BE RU EN

Рэальны заробак расейцаў значна ўпаў

  • 20.08.2018, 10:30

ЗША яшчэ не ўводзілі ў дзеянне «зруйнавальныя санкцыі».

Рэальныя заробкі ў ліпені 2018 года значна ўпалі ў параўнанні з папярэднім месяцам. Пра гэта сведчаць звесткі Расстата. Мяркуючы з вынікаў маніторынгу, падзенне склала 7,3 адсотка.

Рэальным заробкам называюць колькасць дабротаў, якія чалавек можа атрымаць за грошы, налічаныя працадаўцам у якасці аплаты працы. Яго паказчык за ліпень 2018 года вырас на 8 адсоткаў у параўнанні з ліпенем 2017 года. Адначасова з гэтым заробак страціў 7,3 адсотка ў параўнанні з папярэднім месяцам.

У справаздачы Расстату была паказаная сума сярэднямесячнага намінальнага заробку, які дасягнуў 42 640 рублёў, павялічыўшыся на 10 адсоткаў у параўнанні з 2017 годам. У ведамстве таксама паказалі суму рэальных даходаў на аднаго чалавека - у ліпені яна склалі 32 303 рублі.

Рэальныя грашовыя даходы - гэта сума даходаў чалавека за вылікам усіх абавязковых аплат, скарэктаваная на індэкс спажывецкіх коштаў. Па выніках ліпеня яны ўзраслі на 2 адсоткі ў параўнанні з мінулым годам.

У жніўні Расстат канстатаваў рост сярэднямесячнага заробку ў расейцаў. Па выніках першай паловы 2018 года паказчык вырас да 42,5 тысяч рублёў, што на 11 адсоткаў больш, чым годам раней. Таксама сярэдні заробак апынуўся на восем адсоткаў вышэйшы, чым за ўвесь 2017 год, калі ён ледзь перасягаў 39 тысяч рублёў.

Апошнія навіны