BE RU EN

Паўночная Карэя пагадзілася на міжнародную авіяінспекцыю

  • 20.08.2018, 9:30

Экспэрты правядуць паветраную праверку ракетных палігонаў.

Паўночная Карэя пагадзілася дапусціць экспэртаў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) да паветранай праверкі аб'ектаў у КНДР. Пра гэта паведамілі ў штаб-кватэры ICAO, піша Радыё Свабода.

Правяраць будуць, ці не пралягае міжнароднае авіязлучэнне над тэрыторыямі паўночнакарэйскіх ракетных палігонаў. У траўні гэтага года прадстаўнік паўночнакарэйскай адміністрацыі ICAO запэўніваў, што гэтаму ёсць адпаведныя гарантыі.

Арганізацыя плануе праверыць, якія канкрэтна меры ўлады ўжываюць для маніторынгу неанансаванных ракетных пускаў і інфармавання пра гэта міжнародную супольнасць цывільнай авіяцыі.

Паўночная Карэя абяцала загадзя папярэджваць пра выпрабаванні ракет далёкага радыуса дзеяння.

Раней СМІ паведамілі, што ЗША далі Паўночнай Карэі шматлікія прапановы аб дэнуклеарызацыі і КНДР усе іх адхіліла.

Апошнія навіны