«Недалічылася пенсіі на 12 рублёў»
- 19.08.2018, 19:33
Паштальёны карыстаюцца даверлівасцю паджылых людзей.
Пра гэта «Вечернему Бобруйску» распавяла чытачка Надзея Татарэнка:
- Пенсію мне прыносяць дадому. Да чэрвеня яе насіла выдатная асоба, супрацоўніца пошты Наталля Краўчанка. Але яна з'ехала ў Санкт-Пецярбург. У першыя дні ліпеня пенсію мне прынесла іншая паштальёнка. Я не адразу пералічыла, а калі яна пайшла звярнула ўвагу, што грошай чамусьці менш на 12 рублёў (да гэтага атрымлівала 282 рублі, а ў ліпені - 270). Папрасіла пералічыць суседку, тая пацвердзіла. Падумала, можа, новая паштальёнка памылілася. Яна яшчэ хадзіла ў двары. Мы яе паклікалі, спыталі, як жа так, пасля чаго яна дастала з кішэні 8 рублёў і кінула іх на стол. Ну, думаю, Бог з ім.
Вярнуўся муж, я не стала яму нічога распавядаць, але паведамілі суседзі. Ён схадзіў на пошту - быццам канфлікт уладзілі.
Я выпісваю «Комсомолку» і «Вечерни Бобруйск», а апошнім часам газеты то не прыходзяць, то замест іх знаходжу ў скрыні «Настаўніцкую газету». Няўжо гэта на мяне так паштальёнка пакрыўдзілася?