BE RU EN

Брытанка правяла 10 гадзін у Адрыятычным моры пасля падзення з круізнага лайнера

  • 19.08.2018, 19:11

Яе выратавала берагавая ахова Харватыі.

Берагавая ахова Харватыі выратавала грамадзянку Вялікабрытаніі, якая правяла 10 гадзін у Адрыятычным моры пасля падзення з круізнага судна.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на The Associated Press.

Жанчыну ў нядзелю даставілі ў лякарню ў горадзе Пула і, як паведамляецца, яе жыццю нічога не пагражае.

Жанчына ўпала з круізнага судна Norwegian Star, прыкладна за 95 кіламетраў ад узбярэжжа Харватыі незадоўга да поўначы ў суботу.

Харвацкі выратавальны карабель знайшоў яе ў нядзелю раніцай недалёка ад таго месца, дзе яна, як меркавалася, выпала за борт лайнера.

Капітан выратавальнага карабля сказаў, што жанчына была моцна знясіленая. Праводзіцца расследаванне абставін інцыдэнту.

Апошнія навіны