BE RU EN

Абрынанне моста ў Генуі: пошукавая аперацыя завершана

  • 19.08.2018, 16:52

Колькасць загінулых вырасла да 43.

Аперацыя пошуку загінулых пад заваламі аўтамабільнага моста ў Геную завершана, афіцыйная колькасць загінулых дасягнула 43.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

У суботу былі знойдзеныя апошнія тры целы, іх вынялі з аўтамабіля, прыціснутага бетоннай плітой. У аўтамабілі загінула сям'я - бацькі і іх 9-гадовая дачка.

Фото: EPA / UPG
Фото: EPA / UPG
Фото: EPA / UPG
Фото: EPA / UPG
Фото: EPA / UPG
Фото: EPA / UPG

У прэфектуры Генуі паведамілі, што дзевяць чалавек усё яшчэ знаходзяцца ў бальніцы, чацвёра з іх у крытычным стане.

Цяпер працягваецца праца разбору завалаў, каб максімальна засцерагчы тэрыторыю і ўсталяваць прычыну катастрофы.

Частка моста Марандзі ў Генуі даўжынёй блізу 100 метраў абрынулася 14 жніўня а поўдні. Упала секцыя, якая праходзіла над чыгуначнымі рэйкамі і ракой Пальчавера.

16 жніўня пракурор Генуі Франчэска Коцца заявіў, што прычынай абвальвання моста Марандзі была чалавечая памылка.

Апошнія навіны