BE RU EN

Збілі і павезлі ў лес: у Менску міліцыя жорстка затрымала юрыстку з сям'ёй

  • 19.08.2018, 15:13

Людзі ў форме не прадстаўляліся.

18 жніўня а 23:00 людзі ў міліцэйскай форме затрымалі галоўную юрыст-кансультантку «Менскага таварыства спажыўцоў» Ганну Крышань, яе сястру і мужа сястры, піша svaboda.org.

Людзі ў форме не прадстаўляліся. Затрыманым надзелі кайданкі і адвезлі ў невядомае аддзяленне міліцыі. З ейных слоў, міліцыянеры ўспаміналі Мачулішчы.

«Мы стаялі не ведаю колькі, папрасіла прысесці, кажуць «не, вы будзеце стаяць», - распавядае жанчына. - Прысела, з-пад мяне выцягнулі крэсла, я ўпала на падлогу, стукнулася... Хапалі так, што ў мяне драпіны і сінякі засталіся».

У аддзяленні, кажа яна, так і не патлумачылі прычын затрымання, а потым адвезлі ў лес і адпусцілі (без пратакола) - прыйшлося ісці пешшу па лесе. У жанчыны з сабой не было тэлефона. Дадому яна дайшла толькі а 4 раніцы.

Жанчына дапускае, што яе суседзі маглі патэлефанаваць у міліцыю і паскардзіцца на гучную музыку. Ганна Крышань жыве ў Гатава (аграгарадок пад Менскам).

Апошнія навіны