BE RU EN

Вячаслаў Глеб: Я працягваю кар'еру

  • 19.08.2018, 14:55

У СМІ трапіла не зусім дакладная інфармацыя.

35-гадовы форвард Вячаслаў Глеб зняпраўдзіў інфармацыю пра завяршэнне кар'еры, паведамляе Football.by.

«На самой справе кар'еру я не скончыў. У СМІ трапіла не зусім дакладная інфармацыя. Я ўзяў паўзу, каб канчаткова загаіць старую траўму, прывесці ў парадак думкі і падумаць пра сваю будучыню, як гульца», - сказаў Глеб.

На гэтым тыдні многія СМІ абвясцілі, што Глеб, які нядаўна пакінуў «Нёман», завяршыў гульнявую кар'еру.

Апошнія навіны