BE RU EN

Эрдаган зноў стаў старшынём Партыі справядлівасці і развіцця

  • 18.08.2018, 20:59

Кіраўнік Турцыі пераабраны на пасаду старшыні кіроўнай партыі.

Такая пастанова была прынятая на VI усеагульным з'ездзе гэтай партыі ў Анкары, піша РБК са спасылкай на агенцтва Anadolu.

Як адзначаецца ў паведамленні, за яго кандыдатуру прагаласавалі 1,3 тысяч прысутных на сходзе дэлегатаў. Падчас сваёй прамовы Эрдаган падзякаваў усім, хто ўзяў удзел у з'ездзе, за тое, што яны прыйшлі. «Хай дапаможа нам Бог», - сказаў турэцкі лідар.

Падчас з'езда партыйныя ўдзельнікі выбіралі Выканаўчую раду партыі, якая складаецца з 50 чальцоў. На сёння кандыдатамі былі вылучаныч 29 чалавек. Ухваліць іх павінен Эрдаган.

Турэцкі лідар змог заняць пасаду старшыні партыі пасля таго, як набылі моц папраўкі ў Канстытуцыю Турцыі, якія былі ўхваленыя падчас «рэферэндуму» ў красавіку 2017 года. Яны накіраваны на тое, каб узмацніць уладу прэзідэнта. Так, цяпер прэзідэнт Турцыі ўзначальвае таксама кабінет міністраў.

Пасля ўваходжання ў дзеянне гэтых паправак Эрдаган уступіў у шэрагі кіроўнай партыі ў траўні 2017 года.

Апошнія навіны