BE RU EN

Кіраўнік МЗС Нямеччыны катэгарычна адмаўляе магчымасць прызнання Крыма расейскім

  • 18.08.2018, 20:20

Гайка Маас назваў абсалютна правільным, што ЕЗ перад летнімі вакацыямі працягнуў санкцыі супраць Расеі.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас катэгарычна адмаўляе магчымасць прызнання Крыма расейскім.

Пра гэта палітык заявіў выданню Welt am Sonntag напярэдадні сустрэчы канцлеркі Ангелы Мэркель з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным у суботу ў прадмесці Бэрліна, паведамляе ukrinform.ru.

"Калі мы прызнаем Крым як тэрыторыю Расеі, гэта можа стаць запрашэннем іншым дзейнічаць з парушэннем міжнароднага права", - заявіў Маас.

Ён назваў абсалютна правільным, што ЕЗ перад летнімі вакацыямі працягнуў санкцыі супраць Расеі. Тое, што "за" прагаласавала нават Італія, у якой чуліся розныя галасы пад час выбарчай кампаніі, паказвае, наколькі ЕЗ сур'ёзна ставіцца да сваіх вартасцяў і не хіліцца перад моцай, сказаў Маас.

Апошнія навіны