Фотафакт: У Баранавічах у сярэдзіне жніўня заквітнела вішня
- 18.08.2018, 18:29
Вішня заквітнела праз спякотнае лета.
Фатаграфіі праявы даслаў у рэдакцыю чытач intex-press.by.
Праз спякотнае лета ў двары аднаго з дамоў на вуліцы Загараднай распусціліся кветкі вішні. Са слоў чытача, такое ў ягоным садзе адбылося ўпершыню.
«Калі б жонка не паказала, я і не заўважыў бы гэтага, - напісаў ён. – Шмат квецені ўжо абсыпалася і з'явілася завязь: вішанькі маленькія ўжо бачныя. Калі пашанцуе - збяру другі ўраджай :)».
Гэта не першы выпадак анамальнага цвіцення садовых дрэў у Баранавічах. У канцы ліпеня мы пісалі пра красаванне яблыні ў нашым горадзе.
Паўторнае квітненне пладовых дрэў звязанае са зменай кліматычных паказчыкаў, распавёў тады Intex-press Уладзімір Зуеў, старшыня ЭКГА «Неруш».
- Квецень - гэта рэакцыя дрэва на сухі перыяд. Пупышкі былі ў стане спакою, а калі пайшлі дажджы, расліна атрымала дадатковую порцыю клёку і пачала квітнець. Гэтая сітуацыя часта сустракаецца ў нашым рэгіёне. Вядома, гэта ненатуральны для раслін працэс, але жахлівых наступстваў ад яго няма. Плады сёлета выспець ужо не паспеюць, калi толькi не будзе кардынальнага пацяплення, - растлумачыў Уладзімір Зуеў.